Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Открытый Кубок Беларуси по городкам прошел в Молодечно

Дата: 25 мая 2017 в 15:55
633 просмотра

У наш горад даўно не прыязджала столькі ўдзельнікаў гэтай вельмі папулярнай у недалёкім мінулым гульні. Як адзначыў суддзя спаборніцтваў Аляксандр Кулак, такі відавочны рост колькасці спартсменаў звязаны перш за ўсё з тым, што цяпер у Расійскай Федэрацыі гэты від спорту вельмі актыўна прапагандуецца сярод моладзі, а турніры па гарадках уключаны ў афіцыйны каляндар нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў.

— Сёлета ў Маладзечне за пуцёўкі на чэмпіянат свету, які адбудзецца ў Германіі, змагаліся некалькі каманд з Расіі, — адзначыў А. Кулак. – Як заўсёды самымі актыўнымі аказаліся масквічы, а таксама прадстаўнікі Маскоўскай вобласці, Санкт-Пецярбурга, Краснадарскага краю, якія ніколі не прапускаюць маладзечанскія турніры. Прыехалі таксама спартсмены з Томскай вобласці, Чарапаўца, Смаленска. Дзве каманды — з Кіева і Крамянчуга — прадстаўлялі Украіну. Па адной — Малдову і Ізраіль. Як заўсёды, найбольшая колькасць удзельнікаў была з Беларусі. Прыехалі самыя вопытныя і моцныя гарадошнікі, таму барацьба за медалі была цікавай і напружанай. Нягледзячы на высокую канкурэнцыю ў лік прызёраў трапілі і некаторыя маладзечанцы.

Першы камплект узнагарод быў разыграны ў класічных гарадках. Тут выдатную гульню прадэманстраваў маладзечанец Дмітрый Душкевіч. Некаторы час ён узначальваў турнірную табліцу, але на фінішы саступіў больш вопытнаму спартсмену з Томскай вобласці Сяргею Блахіну. Трэцяе месца заняў Васілій Духанін з Краснадарскага краю — адзін з самых тытулаваных удзельнікаў турніру. Шэсць разоў ён станавіўся пераможцам гэтых спаборніцтваў. Сёлета верхнія прыступкі п’едэстала давялося саступіць маладзейшым сапернікам.

У жанчын перамаглі расійскія спартсменкі. Перамогу святкавала самая малодшая ўдзельніца з Масквы Жанна Акрымава. Ёй толькі 17 гадоў. Нягледзячы на свой юны ўзрост спартсменка заваявала летась Кубак горада Масквы.

19-гадовая Аляксандра Салаўянава з Санкт-Пецярбурга толькі адну біту саступіла Ж. Акрымавай і заняла другое месца. «Бронза» — у масквічкі Ніны Елісеевай.

У камандных спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 мужчынскіх і 6 жаночых дружын. Перамогу святкавалі расіяне. Лепшага выніку сярод прадстаўнікоў нашай краіны дабіліся жаночыя каманды з Гродзенскай і Мінскай абласцей, якія занялі адпаведна другое і чацвёртае месцы. — Дарэчы, расіянкі, а дакладней, жаночая зборная Масквы ўжо ў чацвёрты раз становіцца пераможніцай адкрытага Кубка Беларусі, — адзначае А. Кулак. — І трэці год запар масквічкі ўстанаўліваюць і б’юць свае рэкорды ў камандных спаборніцтвах. Сёлета атрымаўся новы сусветны рэкорд: у гульні на 15 фігур спартсменкі затрацілі ўсяго 18 біт на партыю. 
Наступны камплект медалёў разыгралі ўдзельнікі асабістага першынства па еўрагарадках. Тут роўных не было ўкраінскім спартсменам. Уладзімір Еўтушэнка з Кіева быў мацнейшым сярод мужчын. А ў спрэчцы за прызавыя месцы ў жанчын залаты і сярэбраны медалі заваявалі адпаведна Алёна Дрэшаль і Святлана Коваль з Крамянчуга.

Цікава і захапляюча разгортваліся падзеі на пляцоўцы, дзе ўдзельнікі спаборнічалі ў фінскіх гарадках. Лепшы вынік у гэтым відзе паказаў Андрэй Назараў з Чарапаўца. Маладзечанец Генадзій Сушко — на другім месцы. Замкнуў тройку лідараў Аляксей Яромічаў з Чарапаўца.

Масквічкі Ніна Елісеева і Алена Бардзіна былі мацнейшымі сярод жанчын і занялі адпаведна першае і другое месцы. Святлана Коваль — на трэцім.

Судзейская калегія вызначыла лідараў па суме набраных ачкоў у асабістых спаборніцтвах. Пераможцамі трохбор’я на гэтым турніры сталі Генадзій Сушко (Маладзечна) і Ніна Елісеева (Масква).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.